Генерал Міхал Вітушка

Віту́шка, Міха́л, (5 лістапада 1907 – 27 красавіка 2006) — беларускі палітычны дзеяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.
Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Атрымліваў адукацыю ў Клецкай, а пасьля Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1930 годзе. Вучыўся ў Праскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый і Асьветнага таварыства беларусаў у Варшаве.
У жніўні 1941 году Міхал Вітушка камандзір аднаго з аддзелаў Беларускай Самааховы на Заходнім Палесьсі, дзе Беларуская Самаахова праводзіла сумесную з Палескай Сеччу УПА антысавецкую апэрацыю. Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 быў намесьнікам камэнданта паліцыі. У 1942 – 1943 гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае Самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генэрала. У чэрвені 1944 году ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. З лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну «Дальвіц», маёр Беларускай Краёвай Абароны.У 1945 годзе Міхал Вітушка ўзначаліў Галоўны штаб беларускага партызанскага руху, з’яўляўся кіраўніком падпольнай арганізацыі «Чорны Кот». Арганізаваў выданне беларускага нелегальнага друку. У пачатку 50-х гадоў ён вывеў сваіх ацалелых партызанаў на Захад, а сам заставаўся на тэрыторыі Польшчы, кіраваў беларускім антысавецкім падполлем. З 60-х ён жыў пад чужым прозвішчам на Захадзе.
Памёр генерал Міхал Вітушка 27 красавіка 2006 году ў Нямеччыне.